ХАРА́КТАРНЫ ТА́НЕЦ,

разнавіднасць сцэнічнага танца; адзін з выразных сродкаў балетнага спектакля.

У пач. 19 ст. ўвасабляў танец з характэрнымі нац. рысамі, адметнымі асаблівасцямі вобраза пэўнага персанажа; пазней — нар. танец, пабудаваны на аснове школы класічнага танца, і выконваўся ў балетных спектаклях. Узоры Х.т. стварылі рас. балетмайстры А.​Горскі, Л.​Іваноў, М.​Петыпа, М.​Фокін, сав. балетмайстры В.​Вайнонен. К.​Галяйзоўскі, Р.​Захараў, Ф.​Лапухоў. В.​Чабукіяні і інш. Для сучасных балетаў характэрны сінтэз з класічным танцам і інш. формамі пластыкі. што ўзбагачаюць лексіку балета.

На бел. сцэне Х.т. як важны сродак выразнасці з вызначэннем нац. своеасаблівасці харэаграфічнай мовы спектакляў і састаўная частка ў іх драматургіі прадстаўлены ў нац. балетах «Салавей» М.​Крошнера (балетмайстры А.​Ермалаеў, Лапухоў), «Князь-возера» В.​Залатарова і «Падстаўная нявеста» Г.​Вагнера (балетмайстар К.​Мулер), «Мара» Я.​Глебава і «Святло і цені» Вагнера (балетмайстар А.​Андрэеў) і інш.

Літ.:

Лопухов А.В., Ширяев А.В., Бочаров А.И. Основы характерного танца. Л.;

М., 1939;

Добровольская Г. Танец. Пантомима. Балет. Л., 1975;

Чурко Ю.М. Белорусский балетный театр. Мн., 1983.

Ю.​М.​Чурко.

т. 16, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)